На чэмпіянаце свету па водных відах спорту беларусы сёння не маглі прайсці бар'ер кваліфікацыі

25 июля 2019

Няўдалы дзень для беларусаў. На чэмпіянаце свету па водных відах спорту, які праходзіць у паўднёвакарэйскім Кванджу, нашы плыўцы сёння не маглі прайсці бар'ер кваліфікацыі. Аксана Дзямідава на стометроўцы вольным стылем у выніковым пратаколе 28-ая. Мікіта Цмыг паказаў 30-ты  час на дыстанцыі 200 метраў на спіне. 200 метраў брасам Аліна Змушко пераадолела 28-ай, а Ілья  Шымановіч - 27-ым. Фінальную сесію ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 13:50.