Сёння ў Мінску адкрыліся яшчэ тры новыя гасцініцы

3 апреля 2014

Сёння ў Мінску адкрыліся яшчэ тры новыя гасцініцы, якія ў маі будуць прымаць гасцей чэмпіянату свету па хакеі. Такім чынам, зараз у сталіцы ўведзена ў строй роўна палова гатэляў, будаўніцтва якіх было прымеркавана да сусветнага першынства. У новыя нумары сёння ўжо засяліліся першыя пастаяльцы. Астатнія аб'екты завяршаюць падрыхтоўчыя работы. І ўжо на наступным тыдні плануецца адчыніць дзверы яшчэ трох сталічных гатэляў.


Андрэй Дамарацкі, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: Мы разлічваем на тое, што нават пасля чэмпіянату свету гэтыя гасцініцы будуць усе запатрабаваныя, асабліва такога сярэдняга сегмента цэн. Яны будуць запатрабаваныя на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь.


Усяго да чэмпіянату свету па хакеі ўзводзіліся 14 гатэляў. Тры з іх сваю працу пачалі яшчэ летась. Астатнія будуць уведзеныя ў строй ужо ў гэтым месяцы.