На чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і беларусы ўзялі бронзу ў змяшанай эстафеце

9 сентября 2019
Тры медалі заваявала зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і, які праходзіў у Венгрыі. У заключны дзень спаборніцтваў на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Анастасія Пракапенка і Ілья Палазкоў у змяшанай эстафеце. Нагадаем, раней беларусы ўзялі дзве залатыя ўзнагароды. Вольга Сілкіна выйграла жаночае асабістае першынство. А разам з Анастасіяй Пракапенкай і Ірынай Прасянцовай стала чэмпіёнкай і ў жаночым камандным заліку.