Сёння пачынаецца 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

27 апреля 2018

"Мінск" згуляе з "Дынама-Брэст". Каманда з паўднёвага захаду краіны перад сезонам заяўляла пра свае залатыя амбіцыі, але ў чатырох гульнях перамагла толькі аднойчы і размясцілася ў сярэдзіне табліцы. Адставанне ад лідара - БАТЭ - дасягнула 7 ачкоў. Прамая трансляцыя сустрэчы ў 17:30 на "Беларусь 5".