На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Бірмінгеме выступіць наш Максім Недасекаў

1 марта 2018

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які стартаваў сёння ў Бірмінгеме, у скачках у вышыню выступіць наш Максім Недасекаў. У гэтым сезоне яго лепшы вынік 2 метры 31 сантыметр.