Бі Бі Кінг мог быць атручаны ўласнымі памочнікамі

27 мая 2015

Кароль блюза Бі Бі Кінг мог быць атручаны ўласнымі памочнікамі. З такой гучнай заявай выступілі дочкі музыканта. Сёстры ўпэўненыя, што іх бацьку, які хварэе цукровым дыябетам, падсыпалі прэпараты, якія маглі справакаваць абвастрэнне хваробы і смяротны канец. Да расследавання смерці сусветна вядомага гітарыста ўжо дучыліся прыватныя дэтэктывы. Нагадаем, Бі Бі Кінг памёр 16 мая ў Лас-Вегасе на 90-ым годзе жыцця ў бальніцы, куды яго шпіталізавалі яшчэ ў красавіку. Адвакат па маёмасці музыканта назваў заявы яго дочак "смяхотнымі".