На чэмпіянаце Еўропы па гандболе зборная Беларусі абгуляла каманду Чэхіі

18 января 2020
Прыемныя навіны прыйшлі сёння з аўстрыйскай Вены, дзе зараз праходзіць асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы па гандболе. Зборная Беларусі ў няпростым паядынку абгуляла каманду Чэхіі - 28:25. На працягу большай часткі матча нашы хлопцы вялі ў ліку. Аднак некалькі разоў чэхі даганялі беларусаў. Ключавой стала апошняя пяціхвілінка, якую каманда Юрыя Шаўцова правяла практычна бездакорна. Гэтая перамога стала першай у асноўным раўндзе кантынентальнага форуму.

Зараз у актыве зборнай Беларусі 2 балы пасля трох матчаў. У групе мы пятыя. Беларусам засталося правесці яшчэ 2 гульні. 20 студзеня каманда Юрыя Шаўцова сустрэнецца з камандай Іспаніі. Пачатак паядынку ў 20:15. А 22 студзеня - сустрэча з гаспадыняй турніру - Аўстрыяй.