Пра духоўна-асветніцкі праект у Міханавічах - новая серыя праекта "Сіла веры"

2 февраля 2024

"Гісторыя, расказаная храмам" - такі ўнікальны патрыятычны праект дзейнічае ў аграгарадку Міханавічы. Ініцыятыва - гісторыкаў-краязнаўцаў мясцовай школы і праваслаўнай царквы. Для хлопцаў і дзяўчат арганізоўваюцца пазнавальныя экскурсіі па краі, духоўныя і творчыя сустрэчы, музычныя, тэатральныя і мастацкія мерапрыемствы на пляцоўцы духоўна-асветніцкага цэнтра пры храме. Мэта - раскрыць дзецям прыгажосць іх малой радзімы, малавядомыя старонкі яе гісторыі, адцягнуць ад гаджэтаў і даць урок зносін і дабрыні.

Духоўна-асветніцкі цэнтр пры храме Дзімітрыя Растоўскага ў Міханавічах нясе і сацыяльнае служэнне. Сумесна з тэрытарыяльнай установай сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ідзе работа па духоўным акармленні людзей з інклюзіяй, стварэнні для іх камфортных умоў для пасільнай працы і заняткаў творчасцю. Новую серыю тэлепраекта "Сіла веры" глядзіце сёння ў 15:05 і заўтра ў 08:05 на тэлеканале "Беларусь 3".