Мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйграла міжнародны турнір Елаў Кап

30 декабря 2013

Мужчынская зборная Беларусі другі раз запар выйграла міжнародны турнір Елаў Кап, які праходзіў у Швейцарыі. Саступіўшы на старце гаспадарам, каманда Юрыя Шаўцова пасля атрымала дзве перамогі - над егіпцянамі і напярэдадні над зборнай Расіі з лікам 30:29. Ужо ў пачатку студзеня беларусы згуляюць яшчэ на адным міжнародным турніры, што стане вырашальнай праверкай перад чэмпіянатам Еўропы.