Мужчынская зборная Беларусі па валейболе завяршае выступленне ў розыгрышы Еўралігі

21 июня 2016

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе завяршае выступленне ў розыгрышы Еўралігі па выніках групавога раўнда. У заключным матчы групы В беларусы саступілі камандзе Эстоніі на тай-брэйку 2:3. Адзначым, што гэта першы турнір для зборнай пад кіраўніцтвам Аляксандра Сінгаеўскага. У верасні беларускую каманду чакае кваліфікацыя на чэмпіянат Еўропы - 2017.