Свет адзначае трыццаць пяты Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

18 апреля 2019

Не дапусціць разбурэння найважнейшых гістарычных будынкаў і захаваць культурную спадчыну. Сёння да гэтых пытанняў  пільная ўвага. У свеце адзначаецца трыццаць пяты  Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць больш чым пяць з паловай тысяч беларускіх аб'ектаў. У Сусветным спісе спадчыны ЮНЕСКА Мірскі замак, комплекс у Нясвіжы, Белавежская пушча і дуга Струвэ. Да 2020 года спецыялісты распрацуюць не менш за  пяць дасье для пашырэння гэтага спісу. На званне сусветнага набытку прэтэндуюць спадчына Еўфрасінні Полацкай, Каложская царква ў Гродне, пабудовы ў Сынкавічах і Мураванцы, а таксама Аўгустоўскі  канал. 

Захаванне гістарычных аб'ектаў рэалізуецца праз праграмы "Культура Беларусі" і "Замкі Беларусі". Работы  па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні тэрыторый праходзяць на сарака аб'ектах. Сёння кансервуюць Крэўскі, Гальшанскі і Навагрудскі замкі. Таксама  Мінкульт сумесна з Саветам Еўропы адраджае гісторыка-культурная спадчыну Мсціслава.