Мужчынская зборная Беларусі па валейболе прайграла камандзе Паўночнай Македоніі

17 сентября 2019
Мужчынская зборная Беларусі па валейболе прайграла камандзе Паўночнай Македоніі ў рамках групавога этапа чэмпіянату Еўропы. Сустрэча завяршылася з лікам 3:1  на карысць нашых сапернікаў. Пераможным для нашых валейбалістаў стаў толькі першы сэт. Для балканцаў гэта першая перамога на турніры, якая дазволіла ім абысці падапечных Віктара Бекшы ў  табліцы групы С. Сёння наша каманда правядзе заключны матч групавога этапа. Сапернік - Турцыя. Гэтая сустрэча для беларусаў стане вырашальнай. У 1/8 фіналу кантынентальнага першынства трапяць па чатыры лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп.