Кубак свету па плаванні. У беларусаў тры медалі і два нацыянальныя рэкорды

19 ноября 2018

Дадому з трыма медалямі заключнага этапа Кубка свету па плаванні. Зборная Беларусі вярнулася сёння з Сінгапура. Трэцяе месца ў Яўгена Цуркіна на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.

Золата і бронза, а таксама два нацыянальныя рэкорды на рахунку Ільі Шымановіча. Ён лепшы на дыстанцыі 50 метраў брасам. Другі рэкорд паказаў на 200-метроўцы, але да трэцяга месца ў гэтай дысцыпліне не хапіла 0,04 секунды. А вось стаметроўку брасам Ілья праплыў без рэкорду Беларусі, але на бронзу этапа Кубка свету.

Ужо ў аўторак каманда адправіцца на зборы ў Брэст. А ў пачатку снежня паляціць у Кітай, дзе з 11 па 16 пройдзе чэмпіянат свету на кароткай вадзе.