Мужчынская зборная Беларусі па гандболе абгуляла каманду Латвіі з лікам 26:24

13 июня 2016

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе абгуляла каманду Латвіі з лікам 26:24 у першым матчы накаўт-раўнда за выхад у фінальную частку чэмпіянату свету - 2017. Першы тайм завяршыўся ўнічыю 13:13, у другой палове сустрэчы госці вырваліся наперад. За 10 хвілін да заканчэння матчу беларусы засталіся ўдзесяцёх - быў выдалены Сяргей Рутэнка, але здолелі перахапіць ініцыятыву і выйграць сустрэчу. Матч у адказ адбудзецца 15 чэрвеня ў Латвіі.