Колькасць спраў з удзелам мытных органаў у Беларусі зніжаецца

30 Сакавіка 2018

У Беларусі эканамічным судам рэкамендавана пры вырашэнні спрэчных працэсаў паміж мытнымі органамі і прадпрымальнікамі перш за ўсё ўлічваць інтарэсы бізнесу. На пасяджэнні пленума Вярхоўнага суда было адзначана, што такі фармат варта выкарыстоўваць у выпадку незразумеласці або невыразнасці прадпісанняў прававога акта. Гэта прадугледжана і палажэннем Дэкрэта Прэзідэнта № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

У Беларусі працягваецца тэндэнцыя па зніжэнні колькасці спраў з удзелам мытных органаў. Зараз эканамічнымі судамі штогод разглядаецца каля 200 такіх спраў. Прычым толькі ў 40 % выпадкаў ініцыятарамі працэсу становяцца самі мытнікі.