Мужчынская каманда Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ зможа выступіць на найбліжэйшым ЧС

8 ноября 2016

Мужчынская каманда Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ зможа выступіць на найбліжэйшым чэмпіянаце свету, які пройдзе ў жніўні наступнага года, незалежна ад рашэння спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане. Пра гэта пасля ўчарашняга пасяджэння распавёў галоўны трэнер зборнай Уладзімір Шантаровіч.