Мінскае хакейнае "Дынама" адкрые год гасцявым процістаяннем супраць магнітагорскага "Металурга"

3 января 2018

Пасля яркай перамогі на "Мінск-Арэне" над лідарам сезона "СКА" - сёння "зубрам" трэба будзе пазмагацца з чацвёртай камандай Усходняй канферэнцыі. Нагадаем, у верасні дружыны адна з адной сустракаліся - тады беларусы перамаглі 5:3. Сённяшні матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 14:55.