Мінскае "Дынама" завяршае сезон у КХЛ перамогай над "Ёкерытам" - 5:3

23 февраля 2019

Выязной перамогай над чацвёртай камандай Захаду - "Ёкерытам" - завяршае сезон у КХЛ мінскае "Дынама" - 5:3. У Фінляндыі за "зуброў" вызначыліся Патрык Уіркаш, Куінтан Хаўдэн, Тэему Пулкінен. Дубль аформіў капітан Аляксей Цярэшчанка. Дарэчы, за "джокераў" дакладным кідком адзначыўся форвард з беларускім пашпартам Джэф Плат. "Дынама" завяршае сезон на 11-м месцы Заходняй канферэнцыі.