Мінскае "Дынама" прымае маскоўскі "Спартак" у рамках рэгулярнага розыгрышу КХЛ

14 октября 2021

Ці будзе восьмая перамога? Мінскае "Дынама" працягвае хатнюю серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ матчам з маскоўскім "Спартаком". Гаспадары атрымалі сем вікторый, тады як сапернік перад прыездам у сталіцу Беларусі ў трох гульнях запар уступіў. Апошні раз каманды сустракаліся амаль год таму, таксама на "Мінск-Арэне" і тады "Спартак" упэўнена выйграў 3:0. Ці возьмуць "зубры" сёння рэванш за тую асечку, даведаемся з прамой трансляцыі на нашым спартыўным канале "Беларусь 5", пачатак у 19:20.