Мінскае "Дынама" пачынае выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ

20 января 2015

Мінскае "Дынама" паядынкам супраць "Слована" пачынае пяціматчавую выязную серыю ў чэмпіянаце КХЛ. Славакі ідуць на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі, пры гэтым усяго на 6 ачкоў адстаюць ад "Віцязя", які займае восьмы радок. "Зубры" на пятай пазіцыі. Прамая трансляцыя з Браціславы ў 21:25 на "Беларусь 5". "Сібір" беларускага трэнера Андрэя Скабелкі сёння ў гасцях адолела новакузнецкі "Металург", 5:2, і вярнулася на другое Усходу.