Міністэрствы адукацыі і спорту запусцілі праект "300 талентаў для каралевы"

15 апреля 2015

Рыхтаваць алімпійскіх зорак будуць з першага класа. Новы сумесны праект пад назвай "300 талентаў для каралевы" запусцілі міністэрствы адукацыі і спорту. Галоўныя героі - школьнікі малодшых класаў, якія падаюць надзеі ў лёгкай атлетыцы, што называюць "каралевай спорту". Варта адзначыць, што размова не ідзе пра якую-небудзь дадатковую нагрузку на школьнікаў і настаўнікаў.

Праект "300 талентаў для каралевы" доўгатэрміновы. На яго рэалізацыю ўжо выдзелена каля мільярда рублёў. Грошы пойдуць у тым ліку на спецыяльныя прэміі для настаўнікаў самых паспяховых вучняў.