Алейнік удзельнічае ў пасяджэннях СМЗС СНД

11 октября 2023

У Бішкеку сёння адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін СНД. У ім возьме ўдзел і кіраўнік беларускага МЗС. Сяргей Алейнік ужо сустрэўся з кыргызстанскім калегам: абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Значная ўвага была таксама нададзена пытанню ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. 

Асноўныя падзеі ў Бішкеку заўтра. Удзельнікі Савета МЗС СНД абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Садружнасці і рэалізацыю сумесных праграм. Міністры разгледзяць праекты дакументаў, якія будуць вынесены пасля на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.