20 августа 2018

БАТЭ ідзе далей, а вось мінскае "Дынама" завяршае еўракубкавую кампанію. Вынік сустрэчы супраць "Зеніта" з Санкт-Пецярбурга атрымаўся вельмі балючым для сталічнага клуба, таму што ў Пецярбург "Дынама" ехала ў якасці фаварыта. У "Матчболе" працягнем тэму.

Расказвае Андрэй Казлоў: Спачатку ты наверсе, а потым галоўны футбольны аўтсайдар. Мінскае "Дынама", разбіўшы "Зеніт" тыдзень таму на хатняй арэне, у сустрэчы ў адказ балюча саступае расійскаму клубу з лікам 1:8. А потым прайграе і ў матчы чэмпіяната Беларусі.

Сустрэча ў Пецярбургу праходзіла пры пустых трыбунах - так галоўная футбольная арганізацыя Еўропы УЕФА пакарала балельшчыкаў "Зеніта" за нездавальняючыя паводзіны на гульні ў мінулым сезоне. Тым не менш да Паўночнай сталіцы Расіі дабраліся 200 балельшчыкаў "Дынама". Па рэгламенце менавіта столькі мінчан могуць падтрымаць свой клуб з трыбун. Аднак гэты фактар не стаў ключавым - "Зеніт" вельмі моцна разбіў нашу каманду, 8:1.

Многія гульцы "Дынама" адмаўлялі ў інтэрв'ю, а вось гаварылі самыя стойкія.

Прэс-канферэнцыя для Сяргея Гурэнкі пасля такога выніку - вельмі цяжкія хвіліны. Тым не менш настаўнік "Дынама" трымаўся вельмі добра.

Праз тры дні матч чэмпіяната краіны супраць "Гарадзеі". Вынік - 2:0 на карысць гасцей стадыёна "Дынама". Відавочна, пасля паражэння ў Пецярбургу мінчане не змаглі да канца апамятацца.

А вось чэмпіён краіны - барысаўскі БАТЭ - ужо забяспечыў сабе еўракубкавую восень. Жоўта-блакітныя на "Барысаў-Арэне" згулялі ўнічыю з азербайджанскім "Карабахам", 1:1. Раней БАТЭ ў першым матчы дабіўся перамогі, 1:0.

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе пачала шлях у кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў наступным годзе. На мінулым тыдні нашыя гульцы згулялі ў Магілёве двойчы. Спачатку адбылася перамога над Нарвегіяй, 3:1.

І вось потым беларусы перамаглі галоўнага саперніка па групе -  зборную Іспаніі, 3:2. Наступная сустрэча супраць Грузіі 22 жніўня таксама адбудзецца ў Магілёве. А вось потым нашую каманду чакаюць выязныя матчы.

А зараз зноў пра футбол. Заўтра на "Барысаў-Арэне" БАТЭ згуляе супраць знакамітага галандскага ПСВ. Гэта першая сустрэча раўнда плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Месца ў групе Лігі Еўропы наш клуб ужо забяспечыў, але хочацца значна большага.