Люксембург сёння праводзіць датэрміновыя выбары ў парламент

20 октября 2013

Прычынай змены тэрмінаў галасавання стаў скандал з праслушкай. Кабінет прэм'ер-міністра Жана-Клода Юнкера, які ўзначальваў краіну на працягу 18 гадоў, паў. Адбылося гэта ў той момант, калі грамадскасці былі прад'яўлены факты парушэнняў, дапушчаных мясцовымі разведслужбамі. Ад удзелу ў выбарах не маюць права адмовіцца ўсе без выключэння грамадзяне краіны - ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў. Тыя, хто прыбыць на выбарчы ўчастак не можа, а таксама людзі ва ўзросце, галасуюць па пошце. Штраф за ўхіленне - да 250 еўра - гэта каля 3 мільёнаў беларускіх рублёў.