7 августа 2017

Футбольнае мінскае "Дынама" завяршае еўракубкавы сезон у трэцім раўндзе Лігі Еўропы, сталічны клуб так і не здолеў прайсці кіпрскі АЕК, такім чынам БАТЭ - адзіны прадстаўнік нашай краіны на еўраарэне. Аднак да раўнда плэй-оф каманда з Барысава падыходзіць з, мягка кажучы, непрыемным настроем. Падрабязнасці - у рубрыцы "Матчбол".

Сенсацыйна завяршыўся паядынак сямнаццатага тура чэмпіянату Беларусі паміж барысаўскім БАТЭ і футбольным клубам "Мінск". "Жоўта-сінія" саступілі – 0:1.

Дакладным стрэл абаронцы гараджан Зіновіча стаў пасля рыкашэту ад Максіма Валадзько – на 71-ай хвіліне футбалісты "Мінска" вызначыліся, аднавіць раўнавагу барысаўчане так і не здолелі, пры гэтым каманда Георгія Кандрацьева на працягу шасці гульняў не атрымлівала перамог. Адзначым у турнірнай табліцы чэмпіянату БАТЭ адстае да "Шахцёра" на 3 балы, аднак "гарнякі" маюць гульню ў запасе, у гэтыя хвіліны клуб з Салігорска гуляе супраць "Гомеля" на выездзе.

Гэтае паражэнне ад "Мінска" зрабіла настрой БАТЭ яшчэ больш горшым, бо ў сераду каманда развіталася з футбольнай Лігай чэмпіёнаў. "Жоўта-сінія" дома перамаглі пражскую "Славію" - 2:1, аднак па суме двух матчаў далей прайшоў клуб з Чэхіі.

За ўдзел у двух раўндах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ зарабіў 920 тысяч еўра, аднак папоўніць свой бюджэт клуб яшчэ мае магчымасць. Дзеля гэтага трэба перамагчы ў плэй-оф Лігі Еўропы ўкраінскую каманду "Александрыю". Першая гульня адбудзецца 14 жніўня.

А вось мінскае "Дынама" ўвогуле завяршыла еўрасезон – пасля гасцявога паражэння ад кіпрскага АЕКа – у чацвер на стадыёне "Трактар" "бела-блакітныя" ў матчы ў адказ згулялі з апанентам ў нічыю 1:1. Каманда Сяргея Гурэнкі цяпер цалкам сканцэнтруецца на выступленні ва ўнутраным чэмпіянаце.

Выдатна выступілі беларускія грацыі на хатнім этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы – каманда Ірыны Ляпарскай заваявала дзесяць медалёў – два з якіх залатыя. Аднак галоўнае ў гэтым спаборніцтве тое, што сталіца Беларусі чарговы раз пацвердзіла свой аўтарытэт краіны – якая здольна прымаць турніры вышэйшага ўзроўню.

Адзначым, беларускія грацыі ў ліку фаварытаў надыходзячага чэмпіянату свету, які 29 жніўня стартуе ў Італіі.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за чэмпіянатам свету па лёгкай атлетыцы, хакей вяртаецца на лядовыя пляцоўкі – стартуе Кубак Руслана Салея, у сераду падтрымліваем мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе – яна згуляе супраць Балгарыі. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!