Беларускія спартсмены ляцяць на Паралімпійскія гульні ў Токіа

17 августа 2021
Годна прадставіць Беларусь і імкнуцца заваяваць узнагароды ва ўсіх відах спорту, у якіх будуць прымаць удзел. Нашы спартсмены рыхтуюцца да вылету ў Токіа,  дзе 24 жніўня стартуюць XVI Паралімпійскія гульні, і перад сабою ставяць амбіцыйныя задачы. У сталіцы Японіі выступяць 20 беларускіх паралімпійцаў у 5 відах спорту: лёгкая атлетыка, плаванне, дзюдо, паравеславанне, параканоэ, фехтаванне. Захапляльнымі чакаюцца спаборніцтвы сярод плыўцоў, дзе гонар нашай краіны будуць абараняць шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокі і дэбютант падобных спаборніцтваў Аляксей Талай.

XVI летнія Паралімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 24 жніўня па 5 верасня. Нагадаем, у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія паралімпійцы заваявалі 10 медалёў і занялі 19 агульнакаманднае месца.