Марына Арзамасава заваявала золата на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне

29 августа 2015

Пачнем з галоўнай спартыўнай навіны. Паўгадзіны таму на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне ў бегу на 800 метраў наша Марына Арзамасава заваявала золата. На працягу ўсёй дыстанцыі яна цалкам кантралявала забег і пакінула ззаду ўсіх сваіх саперніц. Варта адзначыць, што ў паўфінале беларуска прадэманстравала высокі вынік, устанавіўшы пры гэтым асабісты рэкорд. Да гэтага трыумфу ў Марыны Арзамасавай быў залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Гэтым разам яна першая на сусветным першынстве. Віншуем! Нагадаем, учора бронзу ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі заваявала наша Аліна Талай.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў нашых лёгкаатлетак з медалямі чэмпіянату свету ў Пекіне.