Сёння завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

11 августа 2016

У студыі Белтэлерадыёкампаніі, дзе адбыўся запіс новага звароту да парламенцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына агучыла папярэднія вынікі.

Такім чынам, няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. Самы высокі конкурс - у Мінску: на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць 6 чалавек. У астатніх рэгіёнах 4. Каля паўсотні кандыдатаў у дэпутаты ўжо адкрылі выбарчыя рахункі для фінансавання агітацыі. Тым часам акрэдытацыю атрымалі 4000 нацыянальных і больш як 300 міжнародных назіральнікаў.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: 

"Пэўна, гэта самая добразычлівая выбарчая кампанія парламенцкая, пачынаючы з 2000 года. Працэнт адмовы нашмат ніжэйшы, чым гэта было 4 гады таму. У нас часцяком было адмоў да 40%, зараз мы можам гаварыць аб максімальнай колькасці. Мінская вобласць - 21%, а наогул, гэта 5 - 10% не больш. Ёсць, на жаль, факты, калі балатуюцца асобы судзімыя, ёсць факт адзін аб тым, што збор подпісаў здзяйсняўся шляхам подкупу. Грамадзянам прапаноўваліся пэўныя сумы, каб яны паставілі подпісы ў падпісным лісце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты".

Небывалая актыўнасць для парламенцкай кампаніі. Так колькі ж прэтэндэнтаў на адно дэпутацкае крэсла? Дэбаты ў прайм-тайм. Ці чакаць гарачых дыскусій у тэлеэфіры? І класічная агітацыя супраць сацсетак. Аб гэтым і не толькі ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавядзе кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Глядзіце ў гэтую нядзелю ў 21 гадзіну.