Перапіс насельніцтва стартуе ў Беларусі на гэтым тыдні. У пятніцу па ўсёй рэспубліцы запрацуюць стацыянарныя ўчасткі, пачнецца этап інтэрнэт-перапісу. Ён падоўжыцца два тыдні. Пасля чаго да выканання сваёй місіі прыступяць перапісчыкі.
У пятніцу кожны беларус атрымае СМС-апавяшчэнне аб пачатку маштабнай падзеі. У паведамленні інфармацыя, хто можа прайсці апытанне і спасылка, па якой перапісныя лісты можна запоўніць анлайн.
Усе пытанні, якія ўзнікаюць падчас перапісаў, дапамогуць вырашыць спецыялісты кол-цэнтра. Ён пачне працаваць ужо заўтра.
Перапіс насельніцтва стартуе ў Беларусі на гэтым тыдні
30 сентября 2019













