Максім Недасекаў выйграў золата на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

23 июля 2017

Максім Недасекаў выйграў золата на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню. Беларус паказаў лепшы вынік сусветнага сезона сярод спартсменаў да 20 гадоў - 2 метры 33 сантыметры. Дарэчы, гэта ўсяго на сантыметр ніжэй за нацыянальны рэкорд Беларусі, які 24 гады таму ўстанавіў Андрэй Санковіч.