Адправіцца ў В'етнам без візы з сённяшняга дня змогуць беларусы

1 июля 2015
Гэта датычыцца тых, якія прыбываюць у краіну не больш чым на 15 дзён. Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для ўсіх грамадзян нашай краіны, незалежна ад тыпу пашпарта і мэты візіту. Ён устанаўліваецца на пяць гадоў - да 30 чэрвеня 2020 года. Пры гэтым, паводле заканадаўства В'етнама, гэтае рашэнне можа быць прадоўжана.