Максім Мірны і Філіп Освальд у паўфінале тэніснага турніру ў Шэньчжэне

28 сентября 2017

Максім Мірны і Філіп Освальд у паўфінале тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне. У чвэрцьфінале беларус і аўстрыец перайгралі немца Андрэ Бегемана і харвата Франка Скугара 6:4, 7:5. Сапернікі па паўфінале - другія сеяныя Аляксандр Пея і Раджыў Рам.