Даручэнні, якія даваў Кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на просьбы журналістаў, ужо выкананыя

1 февраля 2015

А зараз да тых самых даручэнняў, якія Кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на просьбы журналістаў, даў самым розным дзяржаўным органам. Яны ўжо выкананыя. Журналіст тэлеканала Бі-бі-сі паскардзіўся на затрыманне ўдзельнікаў так званай акцыі салідарнасці "Шарлі Эбдо" ля пасольства Францыі. І вось як сітуацыю пракаменціравалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Падобная сітуацыя здарылася і з удзельнікамі акцыі ў Мінску ля помніка Шаўчэнку. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, удзельнікі пікета парушылі закон Рэспублікі Беларусь.

Пра тое, што канфрантацыя і расхістванне сітуацыі ў Беларусі непрымальныя і такія факты трэба спыняць, дарэчы, выказаліся падчас зносінаў з Прэзідэнтам і журналісты так званых апазіцыйных СМІ. Вось вашай увазе іх меркаванне.

І яшчэ адно даручэнне Прэзідэнта датычылася выступлення падчас дыялогу галоўнага рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука. Ён паскардзіўся на тое, што прэсу чыноўнікі не чуюць, маючы на ўвазе абмежаванні доступу да матэрыялаў следства. У сітуацыі асабіста разбіраўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Аляксандр Косінец сустракаўся з журналістам. А вось меркаванне Следчага камітэта. Ён адкрыты для прэсы на столькі, на колькі дазваляе закон. Спецыфіка дзейнасці вызначае правілы ўзаемадзеяння са СМІ.