Любоў да спорту праз мастацтва

29 ноября 2013

Магілёўскія і бабруйскія юныя мастакі сталі пераможцамі адразу ў некалькіх намінацыях у адкрытым міжнародным конкурсе Алімпійская вясёлка. Акрамя дыпломаў і падарункаў, узнагародай для юных мастакоў стане тое, што іх малюнкі ўбачаць удзельнікі і госці чэмпіянату свету па хакеі. А магчыма, і найбліжэйшых Алімпійскіх гульняў.


Усе работы юных талентаў з Беларусі і Расіі зараз знаходзяцца ў Бабруйску. З 14 снежня іх пакажуць на выставе ў Мінску. На пачатку наступнага года - у Рускім музеі Санкт-Пецярбурга і, як упэўніваюць арганізатары конкурсу, у алімпійскім Сочы.