Беларуска перамагла на вакальным конкурсе Саюзнай дзяржавы ў Растове-на-Доне

28 сентября 2019

Перамагла дружба! На конкурсе выканаўцаў моладзевай песні першае месца падзялілі беларуска і расіянін. Вакальнае спаборніцтва праходзіла на фестывалі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Растове-на-Доне. Ганна Зайцава, студэнтка сталічнага Каледжа мастацтваў, выканала дзве песні. У саперніках - яшчэ 19 удзельнікаў. І, нягледзячы на прастуду перад конкурсам, справілася з вызначанай мэтай.

Гэта быў ужо 14-ты фестываль "Моладзь за Саюзную дзяржаву". На данской зямлі сабраліся творчыя калектывы і артысты ад Калінінграда да Камчаткі. Усяго каля 300 чалавек.