Беларусь уваходзіць у топ-40 у рэйтынгу гатоўнасці дзяржаў да электроннага ўрада

28 апреля 2021
Перспектывы лічбавай будучыні Беларусі сёння абмяркоўваюць у Мінску на міжнародным форуме ў галіне тэлекамунікацый. У сусветным рэйтынгу гатоўнасці дзяржаў да электроннага ўрада наша краіна ўваходзіць у топ-40. А па ўзроўні развіцця электронных паслуг і сэрвісаў 32-я сярод 200 краін. Новым крокам да лічбавых пераўтварэнняў стане ўкараненне ID-карт, што адкрые просты і зразумелы доступ да электронных паслуг для беларусаў, напрыклад, атрымання даведак літаральна за адзін клік. Эксперты ўпэўнены, што электронны ўрад дае магчымасць уступіць у новую эру зносін паміж дзяржавай, грамадзянінам і бізнесам. І Беларусь робіць сур'ёзныя крокі да лічбавых перамен. 

Без тэхналогій сёння немагчыма развіваць эканоміку. Даказана, што лічба можа плюсаваць да росту ВУП штогод каля 3 %. Просты прыклад з рэальнага сектара: камп'ютарнае мадэляванне дазваляе праектаваць і выпрабоўваць машыны за паўгода, значна скараціўшы выдаткі. Раней на гэта трэба было каля двух гадоў.