"Ліверпуль" - шасціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў

2 июня 2019

У брытанскім дэрбі мерсісайдцы зладзіліся з "Тотэнхемам". Ужо на другой хвіліне Махамед Салах рэалізаваў пенальці, Муса Сісако рукой спыніў навес Садыё Мане. Кропку "чырвоныя" паставілі ў канцоўцы сустрэчы, Дывак Арыгі - 2:0. Для настаўніка "Ліверпуля"  Юргена Клопа гэты трафей у еўракубках стаў першым у кар'еры.