Фестываль вулічных тэатраў, джазавыя вечары і класіка ля ратушы

15 января 2018

Любімыя мінчанамі open-air мерапрыемствы застануцца ў Верхнім горадзе і на наступны турыстычны сезон. Летнюю афішу зараз рыхтуюць у сталіцы. Да ўжо традыцыйных культурных падзей далучацца і прэм'еры - танцавальны і харавы форум. Сваю праграму падчас праекта «Дні культуры» сёлета прапануюць навічкі - Эстонія і Вялікабрытанія.

Новы сезон у Верхнім горадзе стартуе ўжо вясной. У пачатку мая пройдзе фестываль вулічных тэатраў, затым да творчага марафону далучацца ўдзельнікі музычнага праекта «Пешаходка». А ўжо з чэрвеня ў раскладзе джазавыя вечары, класіка ля ратушы і дні нацыянальных культур.