У Баранавіцкім раёне пітбуль скусаў цяжарную жанчыну

2 мая 2016

Няшчасны выпадак у Баранавіцкім раёне. Пітбуль у двары прыватнага дома скусаў цяжарную жанчыну 1983 года нараджэння за рукі. Хуткая дапамога шпіталізавала пацярпелую ў цэнтральную бальніцу. На жаль, медыкам прыйшлося ампутаваць жанчыне абедзве канечнасці вышэй за локаць. Паводле слоў праваахоўнікаў, сабака напаў на пацярпелую з-за таго, што яна стукнула яго тапкам. Жанчына зараз у рэанімацыі, дзіця яна не страціла. Сабака - пад наглядам гаспадара - сужыцеля пацярпелай. Жывёліну правяраюць на шаленства і плануюць праз 10 дзён усыпіць.