"Ліверпуль" з буйным лікам перамагае "Рому" ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў

25 апреля 2018

Матч скончыўся з лікам 5:2. Яшчэ раз каманды сустрэнуцца 2 мая. А сёння "Рэал" едзе ў госці да "Баварыі". Каманды згуляюць у другім паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў. Гаспадарам не дапамогуць у гэтым матчы чатыры асноўныя гульцы, у тым ліку паўабаронца Відаль і абаронца Алаба. Пры гэтым букмекеры невялікую перавагу аддаюць менавіта Мюнхену. Прамую трансляцыю матча "Беларусь 5" пачне весці ў 21:30.