Ангела Меркель: "Сітуацыя, якая склалася ва Украіне, выклікае нязменна вялікую заклапочанасць"

18 июня 2015

Сітуацыя, якая склалася ва Украіне, выклікала і выклікае нязменна вялікую заклапочанасць. Такую заяву зрабіла сёння канцлер ФРГ  Ангела Меркель падчас выступлення ў парламенце.

Нагадаем, што ахвярамі канфлікту з красавіка мінулага года па 3 чэрвеня бягучага сталі амаль 6 з паловай тысяч чалавек. Гэтыя лічбы прыведзены ў дакладзе Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў. Яшчэ звыш 16 тысяч былі паранены.