Коста-Рыкі не будзе ў плэй-оф чэмпіянату свету

22 июня 2018

Сёння каманда Оскара Рамірэса пратрымалася 90 хвілін супраць Бразіліі, але ў дабаўлены час прапусціла ад Каўтынья і Неймара, 0:2. У гэтыя хвіліны на "Беларусь 5" прамая трансляцыя з Валгаграда. Нігерыя - Ісландыя. У 21 гадзіну на спартыўным канале сустрэча Сербіі і Швейцарыі. Агляды ўсіх матчаў мундыялю даступныя на канале "Беларусь 5", YouTube і ў сацыяльных сетках.