Свой дзень нараджэння адзначае Мінскае мора

10 июня 2013

Мінскае мора - другі па велічыні штучны вадаём Беларусі.


Заслаўскае вадасховішча стала адной з асноўных крыніц водазабеспячэння сталіцы і любімым месцам адпачынку для мінчан. Аднак у дзень нараджэння з-за непагадзі на Мінскім моры сёння нікога не было.


Павіншаваць прыехаў толькі наш карэспандэнт Якаў Бута.


Заслаўскае вадасховішча. Другі па велічыні штучны вадаём у Беларусі. Унікальны для сярэдзіны чэрвеня выгляд - практычна пусты пляж. Заўсёднікі гавораць, што такое можа быць толькі ў пахмурны панядзелак. .



Мікалай Васілевіч працуе на Заслаўскім чатыры гады. Начальнік выратавальнай станцыі. Прызнаецца, улетку нават не бачыць сэнсу ездзіць кудысьці на адпачынак - на родным вадасховішчы ані не горш. Даўжыня берагавой лініі амаль сорак кіламетраў. Глыбіня ў некаторых месцах да дзевяці метраў. Хоць з аквалангам нырай.




У сонечныя дні на Мінскае мора з'язджаюцца тысячы мінчан. Вадасховішча з дзевяццю пляжамі ўсяго за 10 кіламетраў ад сталіцы. Адпачывальнікаў прыцягвае адносна чыстая вада і развітая інфраструктура. Мікалай Клачкоў гаворыць, што яшчэ некалькі гадоў таму тут з цядкасцю можна было купіць пітную ваду.



Гісторыя Заслаўскага вадасховішча пачалася ў 1956 годзе. На рацэ Свіслач пабудавалі плаціну для барацьбы з паводкамі ў Мінску. А неўзабаве Мінскае мора стала адной з асноўных крыніц водазабеспячэння сталіцы.