Каманда "Грыфоны" перамагае ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

12 марта 2017

Каманда "Грыфоны" Цэнтральнага раёна Мінска перамагае ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта. У вырашальным матчы сярод хакеістаў малодшай узроставай групы "Грыфоны", у складзе якіх выступае Мікалай Лукашэнка, выйгралі ў каманды "Мядзведзь", якая прадстаўляе сталічны Маскоўскі раён. Малая арэна ў Чыжоўцы з 9 сакавіка стала месцам лядовых бітваў для хакеістаў 2004-2005 гадоў нараджэння, і фіналісты прайшлі скрозь сіта сур'ёзных адборачных выпрабаванняў. Спаборнічалі каманды па схеме двух дывізіёнаў, як і два папярэднія гады. Адзначым, што "Залатая шайба" сёлета пашырыла сваю геаграфію - у фінальных спаборніцтвах прымалі ўдзел хакеісты з Кобрына.

З 13 па 16 сакавіка пройдуць фінальныя спаборніцтвы сярод хакеістаў старэйшай узроставай групы, якія прыме лядовая арэна Оршы.