Калі дождж не на шчасце

12 июля 2017

Спынены з-за дажджу матч 1/4 фіналу Уімблдона ў парным разрадзе з удзелам беларуса Андрэя Васілеўскага завяршыўся паражэннем. Разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастыльё ён саступіў харватам Ніколе Мекцічу і Франка Скугару - 7:6, 4:6, 6:7, 5:7.