Сезон фантанаў адкрыты

1 мая 2013

Паводле традыцыі  пад гукі фанфар першым  ўвышыню ўскінуў струмені  фантан ля Опернага тэатра. А затым  былі уключаны і астатнія штучныя крыніцы сталіцы.


За шоу назірала Аліна Вольская.


Замест націсканняў клавіш - клікі мышкай, замест педаляў - тумблеры. Сёння Васіля Іванавіча можна параўнаць з віртуозным дырыжорам аркестра. Бо менавіта з яго каманды праз некалькі хвілін загучыць галоўны водны арган краіны. За 8 гадоў працы Васіль Іванавіч дасканала авалодаў усімі тэхналогіямі запуску фантанаў.


А вось за тое, якая менавіта кампазіцыя гучыць падчас уключэння фантана і якія матывы будуць суправаджаць свята - адказвае зусім іншы чалавек.
Фантан каля тэатра оперы і балета быў выбраны невыпадкова. Сёння ён лічыцца самай вялікай штучнай крыніцай сталіцы. Вышыня яго бруй перавышае 10 метраў. Але ўсё ж сярод удзельнікаў свята знайшліся і тыя, хто вырашыў пасапернічаць з фантанам. Акцёры вулічнага тэатра паказалі на адкрыцці сваю новую праграму.
Адначасова з уключэннем гэтага фантана пачалі працаваць і ўсе астатнія гарадскія вадамёты. Для мінчан жа свята-адкрыццё стала сапраўдным прадвеснікам хуткага надыходу лета.


Наперадзе ў сталічных фантанаў яшчэ 153 ўключэнні. Пяць месяцаў яны будуць радаваць мінчан сваёй прахалодай у самыя гарачыя дні.