Зборная Беларусі саступае шведам у асноўным раўндзе чэмпіянату Еўропы па гандболе

23 января 2018

Мінус дзевяць. Зборная Беларусі саступае шведам у асноўным раўндзе чэмпіянату Еўропы па гандболе ў Харватыі 20:29. У першай групе каманда Юрыя Шаўцова дзеліць апошняе шостае месца з Сербіяй. Заўтра каманды завершаць выступленне на турніры сустрэчай паміж сабою. У 18 гадзін прамая трансляцыя на "Беларусь 5".