Каманда Прэзідэнта Беларусі восьмы раз перамагла ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў

9 апреля 2017

6 месяцаў і 26 матчаў на 8-мі лядовых арэнах, 396 закінутых шайб і развязка 10-га, юбілейнага, турніру па хакеі сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Абараняючы тытул, каманда Прэзідэнта Беларусі яшчэ раз даказала, што на дадзены момант - гэта наймацнейшая аматарская хакейная зборная ў нашай краіне. Праўда, пакласці сіл на заваяванне чарговага трафею давялося нямала.

Гульня сапернікаў з кожным годам становіцца больш моцнай, і за 10 гадоў існавання турніру вывучаныя ўсе моцныя і слабыя бакі канкурэнтаў. Што па ходзе сезона прадэманстравала, да прыкладу, зборная Брэсцкай вобласці. Гэтай камандзе ў адным з тураў удалося згуляць з дзеючымі пераможцамі ўнічыю. У фінале ж сышліся лепшыя зборныя. Чэмпіёнам супрацьстаяла суладная і выдатна згуляная каманда Мінскай вобласці. Менавіта гэтыя хакеісты не толькі пяць разоў прымяралі срэбныя або бронзавыя ўзнагароды турніру, але і аднойчы выйгравалі спаборніцтвы.

Абодва матчы фінальнай серыі прайшлі на высокіх хуткасцях і, што адзначаюць усе без выключэння хакеісты, з вялікай падтрымкай трыбун. Нягледзячы на моцнае супраціўленне і тактычную вынаходлівасць, каманда Мінскай вобласці ўсё ж саступіла 3:5 у першай сустрэчы і 4:9 у другой. Дружына Кіраўніка дзяржавы, стаўшы пераможцамі 10-га турніру, выйграла свой восьмы тытул у гісторыі.