Кевін Лаланд завяршыў кар'еру

13 февраля 2018

Былы варатар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і нацыянальнай зборнай Беларусі Кевін Лаланд завяршыў кар'еру. Пра гэта паведамляе канадская прэса. У галкіпера ўзніклі праблемы з бёдрамі, для вырашэння якіх спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне. Зараз экс-варатар праходзіць курс аднаўлення. За зборную Беларусі Лаланд правёў 20 матчаў на чэмпіянатах свету і 2 гульні ў алімпійскай кваліфікацыі.