Святочны забег BeautyRun прайшоў у Мінску

8 марта 2020
Па-асабліваму 8 Сакавіка адзначылі 5 тысяч жанчын у цэнтры беларускай сталіцы. Для гэтага спецыяльна перакрывалі праспект Незалежнасці.  Паводле  ўдакладненых звестак, у BeautyRun прынялі ўдзел прыгажуні з 9 краін або 110 гарадоў. Мноства ўсмешак і яркіх эмоцый атрымалі самі ўдзельніцы, а таксама тыя, хто прыйшоў падтрымаць дзяўчат. На дыстанцыю выходзілі як па адной, так і вялікімі кампаніямі.

Абсалютна ўсе жанчыны атрымалі памятныя медалі, а таксама кветкі. Пераможцаў забегаў на 2 і 5 кіламетраў узнагародзілі каштоўнымі прызамі.